На Гомельшчыне праходзіць дабрачынная акцыя "Нашы сэрцы - дзецям"

Акцыя арганізаваная для амаль 5 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак з малазабяспечаных і прыёмных сем'яў, дзяцей-сірот і інвалідаў. Для іх Гомельскае аддзяленне аб'яднання "Беларускі дзіцячы фонд" сумесна з установамі культуры правядзе гульнявыя праграмы, навагоднія тэатралізаваныя ранішнікі, забаўляльныя шоу.

Акрамя таго, напярэдадні навагодніх і калядных святаў больш за 1500 дзяцей будуць знаходзіцца ў бальніцах і не змогуць разам з аднагодкамі павадзіць карагоды вакол ёлкі. Таму для іх навагоднія падарункі збяруць навучэнцы школ і студэнты вобласці, паведамляе БелТА.