На Гродзеншчыне рыбак пабіў дзяржінспектара вяслом
Парушальніка затрымалі за незаконную здабычу рыбы ў раёне вёскі Ганчары.
Як піша "Вечерний Гродно", дзяржінспектар затрымаў рыбалова і запрапанаваў прайсці ў аўтамабіль для тлумачэння. Парушальнік, аднак, не захацеў ісці, сварыўся, а потым стукнуў дзяржінспектара вяслом.
На парушальніка пачалі адразу дзве крымінальныя справы — за незаконную здабычу рыбы і за гвалт супраць службовай асобы. Суд Дзятлаўскага раёна за два злачынствы аштрафаваў яго на 7 мільёнаў рублёў.