На Кобрыншчыне злавілі расіяніна, які вёз кантрабандных коней
На грузавіку КамАЗ жыхар расійскага горада Ульянаўска вёз 21 каня без адпаведных дакументаў.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі. Незаконны груз папярэдне ацанілі ў 220 мільёнаў рублёў. Цяпер ідзе праверка паходжання і прызначэння груза.
Фота — egida.by