На Лідчыне вяскоўцаў пасялілі ў графскі палац XIX стагоддзя (фота)
Калісьці ў Тарнава быў маёнтак графа Дзмітрыя Маўраса, пасля — барона Кехле, а цяпер там аграгарадок.
11 працаўнікоў сельгаспрадпрыемства "Мажэйкава" з мінулага года жывуць у гэтым палацы. Ён, дарэчы, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ахоўваецца дзяржавай. Як піша газета "Рэспубліка", на рэканструкцыю палаца было выдаткавана каля 700 тысяч долараў. Спачатку меркавалася пераабсталяваць будынак пад гасцініцу, рэстаран ці аграсядзібу, але пасля спыніліся на жылым доме.



