На “Магілёўхімвалакно” адбыўся выбух праз парушэнне тэхнікі бяспекі
Так сцвярджае старшы следчы пракуратуры Магілёўскай вобласці Палякоў.
Па яго словах, якія перадае газета “Вечерний Могилёв”, рабочы прадпрыемства дэмантаваў ёмістасць. У выніку гэтага ўтварыўся выкід газу. Газ выбухнуў, і работнік атрымаў тэрмічныя апёкі. Следчы кажа, што працы на аб’екце праводзіліся са шматлікімі парушэннямі.
Нагадаем, што ў аўторак раніцай у адным з цэхоў прадпрыемства “Магілёўхімвалакно” адбыўся выбух. Пры гэтым пацярпеў 47-гадовы слесар. Тэрмічныя апёкі ў яго склалі 93% цела. Мужчыну даставілі ў Магілёўскую гарадскую бальніцу №1.
Абласны дэпартамент дзяржінспекцыі працы разам з пракуратурай вядуць праверку.