На месцы крушэння верталёта пад Паставамі з’явіўся памятны знак
Яго адкрылі 19 кастрычніка ля вёскі Вілейты.
Верталёт AS 355NP Ecureuil кампаніі “Еўракоптэр”, які належаў памежным службам Беларусі, разбіўся на гэтым месцы 20 кастрычніка 2011 года. На борце верталёта знаходзіліся два члены экіпажу і тры чалавекі са здымачнай групы ТРА “Саюз”. Журналісты рабілі спецыяльны рэпартаж з памежнай зоны, пішуць naviny.by.
Верталёт раптам упаў і загарэўся. Загінулі камандзір экіпажу, падпалкоўнік Ігар Скварцоў, лётчык-штурман, маёр Андрэй Пекарскі, журналісты Юлія Шатэрнік, Віталь Прачкоўскі і Сяргей Шамалаў.