На Міншчыне за антысанітарыю выпісалі болей за 580 штрафаў
Іх атрымалі кіраўнікі прадпрыемстваў вобласці ў І квартале сёлета.
Агулам іх аштрафавалі на суму болей за 115,6 мільёнаў рублёў. Для ліквідацыі недахопаў ва ўтрыманні тэрыторыі выдалі 561 прадпісанне, прыпыненая эксплуатацыя двух аб’ектаў, 8 справаў перадалі ў следчыя органы, інфармуе БЕЛТА. Прыватным домаўладальнікам накіравана каля 1,4 тысячы папярэджанняў аб неабходнасці прывесці ў належны выгляд прылеглыя да домаўладанняў участкі.