На "Мінск-Арэне" не прадаюць напоі ў тэтрапаках і пластыкавых бутэльках

Нагодай для зменаў сталі падзеі ў хакейным матчы паміж мінскім "Дынама" і чэхаўскім "Віцязем". Нагадаем, што гледачы, абураныя паводзінамі маскоўскіх гасцей, кідалі на лёд і на лавы "віцязяў" пластыкавыя бутэлькі. Пасля гэтага мінскі клуб нават атрымаў штраф за паводзіны заўзятараў.

Цяпер як піва, так і безалкагольныі напоі на "Мінск-арэне" прадаюць толькі ў пластыкавых шкляначках, адзначае goals.by.