На мінскі канцэрт Marilyn Manson моладзь пусцяць толькі з пашпартамі

Нагадаем, што 14 лістапада арганізатары паведамілі, што на канцэрт змогуць прайсці толькі людзі старэйшыя за 16 гадоў. Але ўжо праз два тыдні было прынятае рашэнне, што пабачыць выступ Marilyn Manson змогуць толькі людзі ад 18 гадоў.

Арганізатары канцэрта кажуць, што бацькі, сваякі, сябры ці іншыя дарослыя не змогуць правесці з сабой маладых людзей, якім не споўнілася 18. Не дапаможа і спасылка на тое, што 18 гадоў спаўняецца літаральна праз тыдзень.

Нагадаем, што канцэрт мае адбыцца 21 снежня ў Палацы спорту.

Фота — globalgrind.com