На мітрапаліта Філарэта падалі скаргу ў пракуратуру Мінска
Аўтарам скаргі вытупіў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
Ён просіць сталічную пракуратуру прыцягнуць праваслаўнага мітрапаліта да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе БелаПАН. Прычынай звароту ў пракуратуру стала тое, што паўтара месяца няма ніякай рэакцыі на афіцыйны ліст, які таварыства аховы помнікаў накіравала ў экзархат Беларускай праваслаўнай царквы на імя Філарэта 24 студзеня.
У лісце прапанавалася пазначыць месца, на якім раней знаходзілася царква Уваскрэсення Хрыстова ў раёне Ракаўскага прадмесця на сучаснай вуліцы Вызвалення. Абаронцы помнікаў хацелі ўшанаваць гэтае месца, пазначыўшы контуры плану царквы каменем, пліткай або кветнікам.
На думку Астаповіча , не адказваючы на афіцыйны ліст, экзархат парушыў закон пра звароты грамадзян. А ён гарантуе афіцыйны адказ на пісьмовыя запыты ў адведзены законам тэрмін.
Фота — n1.by