На міжнародны фэст у Брэсце прыехалі больш за дзве тысячы байкераў
Яны прадстаўляюць Беларусь, Польшчу, Расію, Літву, Латвію, Эстонію, Украіну і Нямеччыну.
Узрост удзельнікаў фэсту — ад 25 да 60 гадоў. Сярод іх ёсць студэнты, працаўнікі самых розных кампаній, прадпрыемстваў і арганізацый, бізнэсоўцы, інфармуе БелаПАН.
Сёлетні фэст прысвечаны 70-годдзю абароны Брэсцкай крэпасці. 28 траўня байкеры плануюць ускласці кветкі да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" і ўшанаваць хвілінай маўчання памяць загінулых абаронцаў Айчыны. Украінскія мотакаскадзёры выступяць перад галоўным уваходам у мемарыяльны комплекс. сёння адбыўся традыцыйны парад матацыклаў па вуліцах Брэста.
Завершыцца фэст у нядзелю.