На Міжнародны жаночы дзень чакаецца моцная магнітная бура
Прычынай яе стане магутная ўспышка на Сонцы.
Яна адбылася яшчэ ў ноч на 7 сакавіка. Выкід сонечнай плазмы, які суправаджаў успышку, і стане прычынай заўтрашняй буры, якая прыпадае на святочны дзень.
БЕЛТА нагадвае, што папярэдняя магутная ўспышка на Сонцы адбылася ў жніўні 2011 года.