На МКАД загінуў мужчына, які дапамагаў выцягваць машыну з кювета
Трагічнае здарэнне адбылося ў нядзелю на 26-м кіламетры кальцавой дарогі.
Як паведамляе сайт onliner.by, кіроўца Suzuki спыніўся, каб дапамагчы выцягнуць з кювета іншы аўтамабіль. Перад гэтым там здарылася аварыя. Як толькі 40-гадовы мужчына выйшаў з салона, быў збіты іншым аўтамабілем. Апоўначы ён памёр у лякарні, у мужчыны засталіся жонка і сын.
Як паведамляе БЕЛТА, яго збіла 32-гадовая жанчына, якая ехала на аўтамабілі "Форд Фокус".

Фота — onliner.by