На палове беларускіх пляжаў ёсць парушэнні санітарных нормаў
Пра гэта паведамляюць супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Супрацоўніца цэнтра Ірына Жаўняк, як перадае БелаПАН, распавяла, што парушэнні ёсць на 46,5% зон адпачынку Беларусі. Па яе словах, найчасцей гэта нясвоечасовая прыборка тэрыторыі пляжу; неабходнасць правядзення пакосу пустазелля, афарбоўкі малых архітэктурных формаў; адсутнасць кантэйнераў для збору смецця або ўтрыманне іх неналежным чынам.
У сувязі з гэтым санстанцыя выпісала 10 штрафаў на больш як 3 млн рублёў, выдала 280 прадпісанняў, накіравала 86 паведамленняў у мясцовыя органы выканаўчай улады.
Фота — holiday.by