На парламенцкіх выбарах ва Украіне лідзіруе Партыя рэгіёнаў
Такія вынікі падліку 15% выбарчых пратаколаў.
Як перадае ВВС, кіруючая Партыя рэгіёнаў набрала крыху менш за 40% галасоў. Апазіцыйная "Бацькаўшчына" трымаецца на другім месцы — у яе каля 20%, трэцяе месца — у Кампартыі, за якую прагаласавалі прыкладна 16% выбарцаў.
5-адсоткавы бар'ер на выбарах у Вярхоўную Раду пераадолелі яшчэ дзве партыі. Гэта партыя "УДАР" баксёра Віталя Клічко (12%) і нацыяналістычная партыя "Свабода" (каля 7%).
Нагадаем, што выбары ў парламент Украіны прайшлі ў нядзелю, 28 кастрычніка. На пяцігадовы тэрмін будуць абраныя 450 дэпутатаў. Палова з іх абіраецца па прапарцыйнай сістэме, палова — па мажарытарных акругах.
Фота — ru.molbuk.ua