На прадпрыемстве ўстанавілі памер торбаў, якія могуць мець пры сабе рабочыя
Новаўвядзенне з'явілася на баранавіцкім баваўняным аб'яднанні.
Памер торбаў, сумак не павінен быць большым, чым 30/30/15 сантыметраў. Пра гэта адміністрацыя прадпрыемства паведаміла на рабочых сходах.
На пытанне, як забраць запэцканую ці прынесці на прадпрыемства памытую рабочую вопратку, быў дадзены адказ: у паліэтыленавых пакетах.
Між тым, з мэтай папярэджвання крадзяжоў прадукцыі і матэрыялаў, на баваўняным усталяваныя відэакамеры, а ахове дазволена на прахадной даглядаць працаўнікоў.
Фота — bymedia.net