На працягу тыдня Беларусь атрымае $440 млн, столькі ж пералічаць і ўвосень

Паводле яго слоў, Савет прыняў рашэнне аб выдзяленні нашай краіне трэцяга траншу крэдыту ў памеры 440 мільёнаў долараў. Ён мусіць быць пералічаны на працягу тыдня. Чацвёрты транш, таксама 440 млн долараў, можа быць пералічаны восенню, але трэба будзе выканаць нейкія новыя ўмовы.

РІА "Новости" нагадвае, што з крэдыту антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у 3 мільярды долараў Беларусь летась атрымала два траншы — 800 і 440 мільёнаў долараў.