На прэс-канферэнцыю Лукашэнкі не пусцілі графа Прушынскага

Пра гэты выпадак паведамляе nn.by. Нагадаем, што прэс-канферэнцыя пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы. Яна пачнецца а 12-й гадзіне.

У зале першыя два шэрагі аддадзеныя прадстаўнікам рэгіянальных мінскіх і магілёўскіх СМІ. Прадстаўнікі цэнтральных дзяржаўных і недзяржаўных СМІ будуць сядзець у апошніх шэрагах.