На прыгранічных запраўках "Беларуснафта" ўведзена абмежаванне на дызпаліва

На прыгранічных аўтазаправачных станцыях "Беларуснафта" 29 сакавіка ўведзена абмежаванне на разавы водпуск дызельнага паліва. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт канцэрна "Белнафтахім".

Абмежаванне ўводзіцца на 34 прыгранічных АЗС. Як зазначаецца ў паведамленні, такая мера прынята "ў сувязі з ростам аб'ёмаў вывазу аўтатранспартам за межы краіны нафтапрадуктаў, набытых па ўнутрырэспубліканскіх цэнах, і ў мэтах аховы ўнутранага рынку", паведамляе БелаПАН.

"Кліент можа адначасова набыць на аўтазаправачных станцыях РУП "ВА "Беларуснафта" не больш як 100 літраў дызельнага паліва", — гаворыцца ў паведамленні.