На Слонімшчыне адзначылі Дзень памяці Міхала Валовіча (фота)

Менавіта ў гэтай мясцовасці 206 год таму нарадзіўся беларускі рэвалюцыянер Міхаіл Валовіч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў на тэрыторыі Беларусі.

Арганізавалі мерапрыемства прадстаўнікі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Аднак сюды таксама завіталі і невядомыя людзі з відэакамерамі.  

Падчас імпрэзы адбылася прэзентацыя новай кнігі Сяргея Чыгрына "Такі іх лёс", а таксама шахматны турнір.