На спіртзаводы даюць у 15 разоў больш грошай, чым на барацьбу з п'янствам

За той жа час на дзяржпраграму барацьбы з п'янствам было накіравана толькі 7,5 мільярда рублёў. Такія звесткі падае "Ежедневник" са спасылкай на гендырэктара Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні НАН Беларусі доктара тэхнічных навук, прафесара Зянона Лоўкіса.

Праведзеная рэканструкцыя спіртавых заводаў, кажа спецыяліст, дазволіла істотна павялічыць якасць спірту і лікёра-гарэлачных вырабаў ды павялічыць іх экспарт.

Разам з тым, па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, агульны лік асобаў, якія стаяць на наркалагічным уліку з прычыны алкагалізму, вырас амаль на 6,5%. Пры гэтым колькасць зарэгістраваных жанчын-алкагалічак павялічылася амаль на 37%.