На станцыі метро "Парк Чалюскінцаў" пад коламі цягніка загінуў мужчына
Абставіны здарэння пакуль невядомыя.
Яно адбылося прыкладна ў 11 гадзін. Аб здарэнні парталу TUT.BY паведаміў памочнік начальніка мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.
Цягнік рухаўся ў напрамку "Інстытута культуры". Мужчына апынуўся пад коламі першага вагона і загінуў. У 11.38 рух цягнікоў быў адноўлены.
Якім чынам мужчына апынуўся пад цягніком, пакуль не ўстаноўлена.