На Століншчыне невядомыя скралі 23 дарожныя знакі
Міліцыянты пачалі крымінальную справу.
З заявай да іх звярнулася кіраўніцтва дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення №141, якое працуе ў Столінскім раёне.
Як высветлілася, з верасня па кастрычнік невядомыя скралі 21 дарожны знак і 18 металічных стоек на трасе паміж вёскамі Вялікае Малешава і Рэмэль. А потым скралі яшчэ 2 знакі і 9 стоек на аўтадарозе паміж Давід-Гарадком і Хатомлем.