На трасе Брэст-Мінск адбылася буйная аварыя (фота)

Па папярэдняй версіі ДАІ, 26-гадовы жыхар Баранавічаў, рухаючыся на аўтамабілі «Рэно-Эспейс» у бок Брэста, пратараніў «Шкоду». Яна ехала ў спадарожным напрамку. Кіроўца «Шкоды» страціў кіраванне і зачапіў адразу некалькі аўтамабіляў — «Фольксваген», «Пежо» і «Міцубісі». Яны былі прыпаркаваныя на ўзбочыне трасы.

У выніку аварыі пацярпелі два чалавекі. Кіроўца «Шкоды» і жыхар Ваўкавыска, які стаяў на ўзбочыне каля аўтамабіля «Фольксваген». Абодва былі дастаўлены ў бальніцу, перадае Intex-press.