На трох удзельнікаў бойкі ў метро пачалі крымінальную справу

Нагадаем, што 19 лістапада на станцыі метро "Купалаўская" адбылася бойка. Паводле звестак СМІ, у ёй удзельнічалі футбольныя фанаты брэсцкага "Дынама" і сталічнага "Партызана". Міліцыянты гэтую інфармацыю, аднак, не пацвярджаюць.

Падчас бойкі нехта з удзельнікаў падарваў петарду на пероне. Як паведамляе БелаПАН, міліцыянты не выключаюць, што падарвалі яе менавіта трое названых хлопцаў.

Дарэчы, у бойцы ўдзельнічалі каля 15 чалавек, міліцыянты затрымалі 9. Шасцёра з іх адбылі адміністрацыйны арышт ад 5 да 15 сутак. А траіх непаўналетніх міліцыянты перадалі бацькам.