На вагоны для новых станцый метро патрацяць 300 мільярдаў

Вагоны набудуць для трох станцый Маскоўскай лініі -- "Пятроўшчыны", "Міхалова" і "Грушаўкі".

Станцыі намечана адкрыць у верасні 2012 года. Каб ўвесці іх у эксплуатацыю і закупіць вагоны, з гарадскога бюджэту будзе выдзелена 600 мільярдаў рублёў, паведамляе БелТА. Яшчэ 300 мільярдаў пойдзе на завяршэнне будаўніча-мантажных работ.