На вайсковых складах пачалася рэвізія выбуховых рэчываў
Правяраюцца месцы захоўвання боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, спраўнасць агароджаў і сродкаў сігналізацыі.
Ва Ўзброеных сілах праводзіцца зверка ўліку і праверка наяўнасці боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і сродкаў падрывання. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны. Правяраюцца месцы захоўвання боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, спраўнасць агароджаў і сродкаў сігналізацыі.
Праверка праводзіцца па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі, якое ён даў учора ўвечары міністру абароны Юрыю Жадобіну.