На вакзале ў Лунінцы знайшлі макет "выбуховай прылады"

Гэта адбылося 25 красавіка каля 7 раніцы. Адразу ж пасля паведамлення ў Лунінецкае АУСТ была праведзеная эвакуацыя больш як 60 пасажыраў і работнікаў вакзала.

Група размініравання, якая прыбыла на месца, вызначыла, што ў знойдзенай скрыні знаходзіцца радыёпрыёмнік з раменьчыкам і шасцю батарэйкамі. Паводле папярэдняй версіі, гэта быў макет выбуховай прылады. Па гэтым факце праводзіцца праверка, паведамляе "Брестская газета".