На валютнай біржы попыт на долар — у 6 разоў большы за прапанову
Нацбанк зрабіў інтэрвенцыю на біржы, долар падаражэў на 200 рублёў.
На дадатковай сесіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вымушаны быў прадаць 13 мільёнаў долараў, адзначае nn.by. Гэта адбылося першы раз за некалькі тыдняў правядзення дадатковай сесіі. Заяўкі на продаж склалі каля 6,5 мільёна долараў, а заяўкі на куплю дасягнулі 37,5 мільёна долараў.
Курс еўра вырас на 180 рублёў — да 10.600, курс расійскага рубля склаў 246 рублёў замест 239.
Фота: photo.bymedia.net