На выходных беларускія памежнікі затрымалі 14 нелегалаў
Ураджэнцы В'етнама, Шры-Ланкі, Грузіі і Турцыі спрабавалі праз Беларусь трапіць у лепшы свет.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, гарадзенскія памежнікі за суботу-нядзелю затрымалі адразу 14 чалавек. В’етнамцы былі злоўленыя непадалёк Гродна, ля вёскі Галынка затрымалі трох грамадзян Шры-Ланкі, у Астравецкім раёне спынілі столькі ж грузінаў. Яшчэ аднаго парушальніка, турка, знайшлі ў фуры на прапускным пункце “Беняконі”. Ён не валодаў ні рускай, ні англійскай мовай і так і не змог патлумачыць беларусам, куды накіроўваўся і чаму рабіў гэта такім партызанскім спосабам.