На заклік баранавіцкіх чыноўнікаў чарнобыльцы адгукацца не хочуць

Такая перарэгістрацыя павінна прайсці да заканчэння 2012 года. Аднак у Баранавічах удзельнікі ліквідацыі і пацярпелыя ад выбуху на Чарнобыльскай АЭС не хочуць ісці чыноўнікаў. Яны не бачаць сэнсу ў новых пасведчаннях, бо ўсе ільготы чарнобыльцаў скасаваныя.

Адзін з баранавіцкіх будаўнікоў, які “адраджаў” чарнобыльскія землі, кажа, што толькі да 17 снежня 2007 года ў іх быў і бясплатны праезд на мясцовых маршрутах, і штогод пуцёўка ў санаторый, і бясплатныя лекі.