Наехаўшы на аўтобус, кіроўца Mercedes зламаў зубамі руль
Здарэнне адбылося ўвечары 14 лістапада на праспекце Жукава ў Мінску.
Mercedes ML 350 пратараніў ззаду аўтобус, які ад’ехаў ад прыпынку на 300 метраў. У аўтамабілі знаходзіўся мужчына, на выгляд — прыкладна 40 гадоў, які трымаўся рукамі за твар. Высветлілася, што ён зламаў зубамі руль. Мяркуецца, што кіроўца мог заснуць падчас руху, піша партал tut.by.
У аварыі пацярпела пасажырка аўтобуса, якая атрымала моцны ўдар у спіну.

