"Нафтан" спыняе выплаты па шэрагу пунктаў калектыўнай дамовы
Будуць прыпынены выплаты матэрыяльнай дапамогі на аздараўленне, дапамога да адпачынку, ў сувязі з юбілейнымі датамі і дапамога пры нараджэнні дзіця.
У той жа час выплаты на пахаванне і дапамога пры выйсці на пенсію будуць выплачвацца як раней. Не кранулі змены і так званага 13-га заробку, паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска".