Наклад "Советской Белоруссии" знізіўся амаль на 50 тысяч

Нумар галоўнага афіцыёзнага выдання за 4 студзеня выйшаў накладам каля 350 тысяч асобнікаў, піша nn.by.

Дарэчы, наклад асноўнай апазіцыйнай газеты "Народнай Волі", наадварот, вырас. У канцы снежня друкавалася менш за 28 тысяч асобнікаў. А першы студзеньскі нумар выйшаў накладам больш 28 тысяч.