Намеснік генпракурора: Азаронак лабіраваў інтарэсы расійскага прадпрыемства
Пра гэта Аляксей Стук паведаміў 14 снежня журналістам.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, былы камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супраць паветранай абароны Ігар Азаронак асуджаны за лабіраванне інтарэсаў расійскага прадпрыемства па пастаўцы пэўнага абсталявання. Як кажа Стук, Азаронак атрымаў хабар грашыма.
Нагадаем, што 12 снежня ваенная калегія Вярхоўнага суда асудзіла Азаронка на 9 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Таксама ён пазбаўлены звання генерал-маёра.