Намеснік кіраўніка Брэстчыны не змог паступіць ва ўніверсітэт

Пра гэта ўкраінскай газеце “Вісник” распавяла маці намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкаму.

Спачатку Сакоўскі паступаў у Ровенскі інстытут інжынераў воднай гаспадаркі, але не прайшоў па конкурсе. Год ён працаваў токарам на Луцкім заводзе сінтэтычных скураў. Сабраўся зноў паступаць у Роўна, але там быў вялікі конкурс. Таму Сакоўскі падаў дакументы ў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут і апынуўся ў Беларусі.

У 1999 годзе ён быў прызначаны на пасаду намесніка старшыні Пінскага гарвыканкаму. Ад чэрвеня 2005 года стаў першым намеснікам старшыні Пінскага гарвыканкама. А са снежня 2005 года — намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкаму.

У 2006 годзе Сакоўскі скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі.

Фота — "Белорусская нива"