"Народны кантроль" спадзяецца "закрыць" на выбарах 30-35% акругаў
Стартавала кампанія, якая будзе прыцягваць грамадзян да назірання і кантролю за будучымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў.
Ініцыятарамі "Народнага кантролю — за сумленныя выбары" выступілі Партыя БНФ, Беларуская партыя "Зялёныя" і рух "За Свабоду". Вось што распавёў Еўрарадыё пра масштаб кампаніі намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў:
120220 Lalkou.mp3
"У першую чаргу мы маем арыентавацца на тыя акругі, дзе будуць кандыдаты ад дэмакратычных партыяў і арганізацый. На гэтых акругах мы планавалі б закрыць усе ўчасткі. Па цяперашняй інфармацыі, дэмакратычныя кандыдаты могуць закрываць дзесьці 30-35% акругаў".
Паводле слоў Лялькова, асноўная мэта кампаніі — прыцягненне якмага большай колькасці людзей (пажадана незаангажаваных у апазіцыйныя структуры) да працы ва ўчастковых камісіях і ў якасці назіральнікаў на выбарчых участках. Арганізатары мяркуюць, што гэта дапаможа разбурыць міф, што жыве ў значнай часткі грамадства — парушэнні на выбарах ёсць, але няма масавых фальсіфікацый.