Нацбанк лічыць курс 5 тысяч рублёў за 1 долар адзіным для валютнага рынку

Прэс-рэліз прысвячаецца ўкладам насельніцтва ў беларускіх банках на пачатак чэрвеня. Нацбанк падлічыў разам валютныя і рублёвыя ўклады ў пераліку на рублі. Пры гэтым улічвалася і нядаўняя дэвальвацыя. У выніку ўклады насельніцтва ў банках склалі больш за 27 трыльёнаў рублёў. На 1 студзеня яны складалі каля 23 трыльёнаў рублёў. 


Па звестках Нацбанка, фактычна на пачатак чэрвеня рублёвыя ўклады склалі больш за 9 трыльёнаў рублёў, а валютныя — каля 4 мільярдаў долараў ЗША ў эквіваленце.