Нацбанк пагражае банкам карамі за парушэнне валютнага курсу
Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным лісце галоўнай банкаўскай установы краіны.
Нацбанк патрабуе, каб камерцыйныя банкі трымаліся абмежавання курса валюты +/-2% пры валютна-абменных аперацыях. У дакуменце гаворыцца, што некаторыя банкі па валютна-абменных аперацыях перавышаюць усталяванае абмежаванне. У прыватнасці згадваюцца аперацыі з пластыкавыім карткамі за мяжой.
Таму Нацбанк запатрабаваў ад банкаў падаць усе тарыфы банкаў па аперацыях кліентаў, якія дзейнічалі да і пасля рэанімацыі двухадсоткавага абмежавання.