Навукоўцы: у возеры Чабаркуль аскепкі метэарыта ёсць, але дастаць не можам

Аднак іх пад'ём на паверхню можа зацягнуцца да наступнай зімы. Зрабіць гэта без цяжкай тэхнікі немагчыма, а лёд яе не вытрымае ўжо праз 2 тыдні, паведамляе ВВС. Мяркуецца, што аскепкі метэарыта, якія знаходзяцца ў возеры Чабаркуль пад Чалябінскам, могуць важыць каля 100 кілаграмаў. Самы вялікі аскепак, які знайшлі на паверхні, важыў 1,8 кг.

Нагадаем, метэарыт выбухнуў над Чалябінскам на вышыні некалькіх дзесяткаў тысяч метраў. Яго аскепкі ўпалі на Чалябінскую і суседнія вобласці Расіі, а таксама на поўнач Казахстана. Пацярпела больш за тысячу чалавек.

Вадалазы знайшлі вялізныя варонкі на дне возера, дзе ўпаў метэарыт

Фота — ria.ru