Вадалазы знайшлі вялізныя варонкі на дне возера, дзе ўпаў метэарыт

Пра гэта стала вядома пасля абследавання, якое правялі спецыялісты. 28 лютага будуць зробленыя магнітныя здымкі дна возера, паведамляе сайт kp.by.

На сённяшні дзень сабрана і патрапіла да навукоўцаў каля 1000 аскепкаў метэарыта, амаль усе яны маленькія — не большыя за сантыметр.

Нагадаем, метэарыт выбухнуў раніцай 15 лютага на вышыні некалькіх дзесяткаў тысяч метраў. Яго аскепкі ўпалі на Чалябінскую і суседнія вобласці Расіі, а таксама на поўнач Казахстана. Пацярпела больш за тысячу чалавек.

Уральскаму метэарыту паставяць помнік, ужо абвешчаны конкурс

Стала вядома, адкуль прыляцеў Уральскі метэарыт

Фота — kp.by