Навукоўцы: Алкаголь мала ўплывае на рэпрадукцыйныя здольнасці мужчын

Група брытанскіх і канадскіх навукоўцаў праналізавалі звесткі аб 780 мужчынах-пацыентах клінік рэпрадукцыйнага здароўя ў Вялікабрытаніі, якія пэўны час не маглі зачаць дзіця. Яшчэ 1,5 тысячы мужчын былі "кантрольнай групай". У выніку, ніякай сувязі паміж малой рухомасцю сперматазоідаў са спажываннем алкаголю, паленнем ці выкарыстаннем псіхаактыўных прэпаратаў знойдзена не было.

У той жа час навукоўцы падкрэсліваюць, што вынікі гэтага даследавання нічога не кажуць пра стан ДНК, пра здароўе і магчымыя генетычныя адхіленні ў нашчадкаў, інфармуе РІА "Новости".

Фота — bymedia.net