Невыязнога журналіста АНТ Міхальчанку пусцілі ў Еўрасаюз
6 снежня ён даваў каментар з Вільні. У тэлепраграме "Як ёсць" ён распавядаў пра сустрэчу міністраў замежных справаў АБСЕ.
Нагадаем, што журналіста тэлеканала АНТ Аляксея Міхальчанку ўнеслі ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС. Некалькі месяцаў таму ён і рэдактар часопіса "Беларуская думка" Вадзім Гігін звярталіся ў Еўрапейскі суд у Страсбургу, каб іх выключылі са спісу неўязных.
У каментары interfax.by Міхальчанка паведаміў, што візу на ўезд у Вільню атрымаў у літоўскай амбасадзе, бо санкцыі Еўрасаюзу не распаўсюджваюцца на мерапрыемствы АБСЕ.