Нігерыйскую студэнтку Гомельскага медуніверсітэта дэпартавалі
Нагодай стала ўчыненае ёй злачынства.
Па звестках міліцыянтаў, якіе перадае БелаПАН, 19-гадовую нігерыйскую студэнтку давялося дэпртаваць на пачатку лютага. 27 студзеня дзяўчына параніла нажом у жывот сваю суайчынніцу, таксама студэнтку медуніверсітэта. У інтэрнаце паміж афрыканкамі адбылася сварка з-за маладога чалавека.