Нікаля Сарказі заклікаў саджаць наведнікаў экстрэмісцкіх вэб-сайтаў

Па словах прэзідэнта Францыі, наведнікі экстрэмісцкіх сайтаў заслугоўваюць не меншага пакарання, чым наведнікі старонак з дзіцячай парнаграфіяй, паведамляе РБК. Прэзідэнт Францыі, аднак, не растлумачыў, як будзе дзейнічаць гэтая сістэма пакаранняў. Ніякіх каментароў журналісты не атрымалі і ў Міністэрстве юстыцыі краіны.

Тым часам журналісты і юрысты мяркуюць, што прапанаваныя Сарказі меры дазволяць ураду на законных падставах увесці цэнзуру. Праўда, іншыя тлумачаць заяву французскага прэзідэнта блізкай выбарчай кампаніяй.