Новы прэм’ер Італіі збіраецца заставацца на пасадзе да 2013 года

Новы парламент Італіі павінен быць абраны не раней 2013 года. Аднак меркавалася, што Монці абвесціць пазачарговыя выбары адразу пасля адабрэння пакета эканамічных рэформаў, якія афіцыйны Рым абяцаў Еўрапейскаму саюзу, паведамляе ВВС.

Нагадаем, што Марыё Монці прыйшоў на змену скандальнаму Сільвіё Берлусконі. Той быў вымушаны сысці ў адстаўку праз эканамічныя праблемы.