Новым галоўным трэнерам ФК "Дынама" (Мінск) стане Алег Пратасаў
48-гадовага спецыяліста прадставяць камандзе ў панядзелак.
Аб прызначэнні Пратасава было абвешчана 8 ліпеня адразу пасля заканчэння матча 18-га тура паміж "Дынама" і "Нёманам". Гульня, дарэчы, завяршылася ўнічыю — 1:1.
Нагадаем, што ў мінулым Пратасаў — вядомы ўкраінскі нападнік. Як трэнер ён працаваў у Грэцыі, Румыніі, Украіне, Расіі, Казахстане, на Кіпры. Яго апошнім месцам працы быў клуб "Астана", адзначае БелаПАН.
Украінец стаў 26-м трэнерам "Дынама" з канца 1999 года, калі старшынёй назіральнай рады клуба стаў бізнэсовец Юрый Чыж. Папярэднім трэнерам быў Аляксандр Седнеў, які кіраваў камандай з 1 снежня 2011 года. Пасля матчу з "Нёманам" Седнеў заявіў, што ведаў пра будучае звальненне.
Фота — fckuban.ru