Нямецкім футбалістам дазволілі піць піва, паліць і карыстацца сацсеткамі
Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Нямеччыны Ёахім Лёў вырашыў не абмяжоўваць у свабодзе сваіх гульцоў падчас чэмпіянату Еўропы.
Футбалісты могуць выпіваць па куфлю піва з міні-бара і нават паліць. Што да сацыяльных сетак, то трэнер не дазваляе там пісаць негатыўныя водгукі і абмяркоўваць удзельнікаў "Еўра-2012". Пакуль не вырашана канчаткова, ці дазволяць футбалістам заставацца на ноч са сваімі жонкамі, інфармуе "Прессбол".
Фота — bild.de