Нясвіжскія нядбайныя бацькі завінаваціліся дзяржаве мільярд рублёў

84 чалавекі з гэтай катэгорыі грамадзян працуюць у раёне, 17 адбываюць пакаранне, 15 — у лекава-працоўным прафілакторыі, некалькі чалавек у вышуку…

Добраахвотна кампенсуе такія выдаткі дзяржаве толькі адзін чалавек. У іншых запазычанасці складаюць мільёны: у адной з жанчын — 51 мільён рублёў, у другой — 42 мільёны, у трэцяй — 33 мільёны… І такіх "кліентаў" у раёне дзясяткі.