“Океан Ельзи” знялі кліп у старажытным англійскім асабняку (відэа)

Украінскі гурт “Океан Ельзи” прадставіў відэа на першы сінгл з будучага альбома “Обiйми мене”. Аўтарам роліка выступіў папулярны рэжысёр Говард Грынхол, сярод прац якога — кліпы для Muse, Стынга, Элтана Джона, Placebo, System of a Down і іншых зорак. Здымкі праходзілі ў старадаўнім лонданскім асабняку.


Ніякіх падрабязнасцяў пра будучы альбом гурт пакуль не раскрывае. Вядома толькі, што прэзентацыя намечаная на травень гэтага года. Таксама чакаецца, што ў падтрымку пласцінкі “Океан Ельзи” праедзецца з маштабным гастрольным турам па краінах СНД. Асаблівасцю яго стане тое, што гурт будзе выступаць выключна на стадыёнах.